Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/21/926013_926014/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:00
21.10.2017 15:43 Грамадства, Палітыка

Паводле звестак праваабаронцаў, пасля "Маршу абураных беларусаў 2.0" затрыманыя як мінімум два чалавекі

Мінск, 21 кастрычніка. Паводле звестак праваабаронцаў, пасля "Маршу абураных беларусаў 2.0" затрыманыя як мінімум два чалавекі.

Не санкцыянаваная ўладамі акцыя супраць дэкрэта "аб дармаедах", нізкіх заробкаў і гвалту ў арміі сабрала каля паўтары сотні чалавек. Падчас маршу затрыманняў не было, міліцыя і "людзі ў цывільным" не перашкаджалі яе правядзенню і дазволілі пратэстантам прайсці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

Разам з тым на гэты момант праваабаронцам вядома, што пасля акцыі затрыманы актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Арцём Чарняк. Паводле інфармацыі актывісткі Юліі Сцяпанавай, яго вязуць ва УУС Цэнтральнага раёна.

Таксама супрацоўнікі АМАПа затрымалі актывістку кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Вольгу Нікалайчык.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239