Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/21/926025_926026/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:56
21.10.2017 17:29 Эканоміка, Фінансы

Па выніках дзевяці месяцаў каля 70% бюджэту Мінска забяспечана недзяржаўным сектарам эканомікі

Мінск, 21 кастрычніка. На 1 кастрычніка ў кансалідаваны бюджэт Мінска паступіла 8 млрд рублёў. У параўнанні з мінулым годам паступленні выраслі на 218,9 млн рублёў, або на 2,8%, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Асноўная частка даходаў бюджэту сталіцы (97,3%) сфарміравана за кошт плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку.

У Мінску звыш 350 тыс. суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі і каля 2,5 тыс. суб'ектаў дзяржаўнага сектара. Імі ўнесена плацяжоў у бюджэт у суме 5,5 млрд рублёў і 2,4 млрд рублёў адпаведна.

У параўнанні з 2016 годам адзначаецца станоўчая дынаміка паступленняў як па дзяржаўным сектары эканомікі (104,3%), так і па недзяржаўным (102,2%).

Недзяржаўнаму сектару эканомікі належыць 69,4% плацяжоў у бюджэт і 30,6% — дзяржаўнаму, у тым ліку недзяржаўным арганізацыям — 64,4%.

Удзельная вага паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў складае 1,6%, фізічных асоб — 3,5%.

Амаль трэць бюджэту Мінска сфарміравана дзесяццю буйнымі арганізацыямі. Імі выплачана ў бюджэт 2,5 млрд рублёў, або 102,7% да ўзроўню 2016 года.

На 1 кастрычніка фарміраванне кансалідаванага бюджэту горада забяспечылі звыш 354 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку 60 тыс. арганізацый, 72 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і амаль 222 тыс. фізічных асоб.

У рэйтынгу плацельшчыкаў сталіцы, якія забяспечылі найбольшыя сумы паступленняў у студзені—верасні 2017 года, — ААТ "Газпром трансгаз Беларусь", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", ЗТАА "Лукойл Беларусь", РУП "Мінскэнерга", ТАА "Тытунь-інвест", унітарнае прадпрыемства "Велком", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", СТАА "МТС", ЗТАА "Газпромнафта-Белнафтапрадукт", ААТ "Мінск Крышталь" — кіруючая кампанія холдынгу "Мінск Крышталь Груп".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН