Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/21/926027_926028/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:13
21.10.2017 17:16 Грамадства

У Мінску затрыманы мужчына, які скінуў сабаку з пятага паверха

Мінск, 21 кастрычніка. Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мужчына, які скінуў 20 кастрычніка сабаку з пятага паверха дома па вуліцы Ясеніна ў Мінску.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, паводле наяўнай на гэты момант інфармацыі, раней судзімы за рабаванне мужчына 1988 года нараджэння на моцным падпітку прыйшоў да сяброўкі, вывеў яе сабаку на лесвічную пляцоўку і стаў збіваць: паднімаў на руках вышэй за галаву і кідаў на падлогу. Калі на пляцоўку выйшла суседка і паспрабавала абараніць сабаку, ён кінуўся да жанчыны, але яна паспела схавацца ў сваёй кватэры. Затым мужчына аднёс сабаку на агульны балкон і скінуў уніз. У гэты час каля пад'езда сядзела жанчына, якая бачыла, як сабака ўпаў з вышыні. Атрыманыя сабакам траўмы аказаліся смяротнымі, ён загінуў на месцы.

Суседзі выклікалі міліцыю. На месца здарэння прыбыў участковы інспектар міліцыі і следча-аператыўная група. Мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскае РУУС. У дачыненні да яго склалі пратакол па арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), пасля чаго ён быў дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Раённым аддзелам следчага камітэта Маскоўскага раёна Мінска праводзіцца далейшая праверка.

Нагадаем, 12 кастрычніка 56-гадовы слесар з Мінска, які абвінавачваўся ў забойстве кацяняці, быў прызнаны судом вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай і прыгавораны да года папраўчых работ са штомесячным утрыманнем 25% заробку ў даход дзяржавы. Пракурор запытвала для падсуднага тры месяцы арышту.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239