Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/22/926042_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:49
22.10.2017 13:48 Грамадства

Пад Івацэвічамі ў ДТЗ загінула 17-гадовая дзяўчына

Брэст, 22 кастрычніка. ДТЗ з цяжкімі наступствамі адбылося раніцай 21 кастрычніка ў Івацэвіцкім раёне, на 232-м км аўтадарогі Целяханы — Выганішчы недалёка ад гарадскога пасёлка Целяханы.

Як паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 25-гадовы жыхар вёскі Вулька-Целеханская, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля "Мэрсэдэс-Бенц", на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.

На месцы ДТЗ загінула 17-гадовая пасажырка, аднавяскоўка вадзіцеля. Аўтамабіліст і 26-гадовы пасажыр (брат загінулай дзяўчыны) з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

Паводле папярэдніх звестках, усе яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Вадзіцель кіраваў "Мэрсэдэсам" у стане алкагольнага ап'янення. Узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Цела загінулай дзяўчыны і яе траўміраванага брата дасталі з "Мерседэса" пры дапамозе гідраўлічнага інструмента работнікі МНС.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН