Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/23/926113_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:41
23.10.2017 12:16 Спорт

Пасля перамогі на Кубку Крамля Мірны падняўся з 50-га на 43-е месца ў парным рэйтынгу АТП

Мінск, 23 кастрычніка. Пасля перамогі ў Маскве на міжнародным турніры "Кубак Крамля" Максім Мірны ўзняўся з 50-га на 43-е месца ў парным рэйтынгу АТП.

Гэта лепшы рэйтынг беларускага тэнісіста пасля 12 чэрвеня гэтага года. З 21 жніўня па 10 верасня ён займаў 60-е месца (горшае за апошнія чатыры з паловай месяцы), з 11 па 24 верасня — 55-е, з 25 верасня па 15 кастрычніка — 56-е, з 16 па 22 кастрычніка — 50-е.

Мірны ўзначальваў парны рэйтынг АТП з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года, з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года і з 7 мая па 9 верасня 2012 года.

Перамога на Кубку Крамля (разам з аўстрыйцам Філіпам Освальдам) стала 50-й у кар'еры тэнісіста як парнага гульца.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН