Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/23/926125_447856/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:37
23.10.2017 12:50 Эканоміка

Арменія зацікаўленая ў беларускіх тэхналогіях вядзення лясной гаспадаркі

Мінск, 23 кастрычніка. Арменія зацікаўленая ў беларускіх тэхналогіях вядзення лясной гаспадаркі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, пра гэта заявіў 20 кастрычніка на трынаццатым пасяджэнні міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве 20 кастрычніка ў Мінску міністр сельскай гаспадаркі Арменіі Ігнацій Аракелян.

"Наша рэспубліка зацікаўленая ў тых тэхналагічных магчымасцях, якімі сёння валодае Беларусь. Калі для Беларусі лясная гаспадарка мае важнае эканамічнае значэнне, то для Арменіі — перш за ўсё экалагічнае: гэта пытанне захавання лясоў. Але мы таксама хацелі б наладзіць праекты па вытворчасці пелет і іншых матэрыялаў, каб абаграваць нашы вёскі", — паведаміў міністр.

У сваю чаргу міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч заявіў, што ведамства гатовае бязвыплатна паставіць у Арменію пасадачны матэрыял для стварэння "лесу дружбы". Канкрэтны ўчастак пакуль не абраны: плануецца, што спецыялісты дзвюх краін вызначаць яго падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Арменію, які запланаваны на канец кастрычніка. Для стварэння лесу Беларусь гатовая перадаць пасадачны матэрыял з закрытай каранёвай сістэмай. "На бязвыплатнай аснове мы гатовыя паставіць якасны пасадачны матэрыял для 10-15 га лесу, аказаць неабходную тэхналагічную дапамогу", — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН