24.10.2017 13:14 Грамадства
Ваенныя Кыргызстана абмяркуюць у Беларусі пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
Мінск, 24 кастрычніка. З 24 па 26 кастрычніка праходзіць візіт у Беларусь камандуючага Сіламі паветранай абароны Узброеных сіл Кыргызстана палкоўніка Кылычбека Айдараліева.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, падчас візіту яго ўдзельнікі разгледзяць пытанні фарміравання і развіцця рэгіянальных сістэм СПА дзяржаў — членаў АДКБ. Запланаваны абмен вопытам у пытаннях арганізацыі і нясення баявога дзяжурства па СПА, у тым ліку сумеснага ў межах Аб'яднанай сістэмы СПА дзяржаў — удзельніц СНД. Будуць абмеркаваныя перспектывы развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі і Сіламі паветранай абароны УС Кыргызстана.
Таксама праграмай візіту прадугледжанае азнаямленне членаў замежнай дэлегацыі з вытворчасцю, рамонтам і мадэрнізацыяй узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ВПС і войскаў СПА, што праводзяцца на прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.