Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/24/926319_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:24
24.10.2017 14:49 Спорт

Міхаіл Захараў зноў увайшоў у трэнерскі штаб хакейнай зборнай Беларусі

Мінск, 24 кастрычніка. Вядомы беларускі хакейны спецыяліст, галоўны трэнер мінскага "Юнацтва" Міхаіл Захараў зноў увайшоў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі. Разам з Сяргеем Пушковым і Андрэем Мезіным ён будзе асіставаць галоўнаму трэнеру каманды Дэйву Льюісу на лістападаўскім зборы, паведаміла прэс-служба федэрацыі хакея.

Міхаіл Захараў за сваю кар'еру двойчы ўзначальваў зборную Беларусі. Апошні раз ён кіраваў нацыянальнай камандай у 2010 годзе на Алімпіядзе ў Ванкуверы, адным з асістэнтаў Захарава тады быў Дэйв Льюіс.

Лістападаўскі вучэбна-трэніровачны збор пачнецца 6 чысла на "Мінск-Арэне". А ўжо 7-га зборная адправіцца ў французскі Сержы, дзе згуляе тры таварыскія паядынкі са зборнымі Францыі (9 лістапада), Латвіі (10 лістапада) і Славеніі (11 лістапада).
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН