24.10.2017 12:30 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз
Пасол Вялікабрытаніі: Брытанскія бізнесмены маюць пакуль сціплы інтарэс да Беларусі, але паступова ён расце
Мінск, 24 кастрычніка. Брытанскія бізнесмены маюць пакуль сціплы інтарэс да Беларусі, але паступова ён расце. Такое меркаванне выказала ў інтэрв'ю БелаПАН пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гіб.
"Калі справа даходзіць да бізнесу, мы не можам загадваць бізнесменам, куды ісці і якія праекты рэалізоўваць, бізнесмены прымаюць рашэнні самастойна, — адзначыла яна. — Мы можам дапамагчы кампаніям зірнуць на Беларусь, падтрымаць іх. Мы можам дапамагчы Беларусі стварыць больш спрыяльны клімат, у якім захочуць працаваць замежныя кампаніі. Але мы не можам прымусіць бізнесменаў і інвестараў прыехаць у Беларусь".
Паводле слоў Гіб, інвеставаць у Беларусь "не так лёгка". "У замежных інвестараў няма ўпэўненасці ў тым, што ўлады ў будучыні не памяняюць законы. Таксама ёсць шмат бюракратыі. Я ведаю, што існуе новая рабочая група, якая разглядае гэтыя пытанні, і ёсць новы дэкрэт, каб палегчыць умовы", — сказала дыпламат.
Акрамя таго, дадала яна, беларускі рынак не з'яўляецца вельмі вядомым. "Мне здаецца, што ўладам трэба прыкладаць больш намаганняў для таго, каб рэкламаваць Беларусь за мяжой", — лічыць Гіб.
Што тычыцца двухбаковых эканамічных адносін Беларусі і Вялікабрытаніі, то, як адзначыла дыпламат, большая частка гандлёвага абароту звязаная з экспартам беларускіх нафтапрадуктаў. "Але я ўпэўненая, што існуюць іншыя патэнцыйныя вобласці для гандлю і інвестыцый — напрыклад, лясная і сельская гаспадаркі, фармацэўтыка, зялёная эканоміка. Я ведаю, што мэр Нотынгема быў вельмі ўражаны электрычным аўтобусам, створаным у Беларусі. Мне здаецца, Беларусі трэба актыўна працаваць над пашырэннем гэтых магчымасцяў, бо існуе вялікая канкурэнцыя з боку іншых краін", — заявіла Фіёна Гіб.