Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926490_504587/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:33
25.10.2017 09:57 Палітыка, Эканоміка

У Мінску абмяркоўваюць пытанні ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі

Мінск, 25 кастрычніка. У межах правядзення ў Мінску 24—25 кастрычніка 8-га пасяджэння камітэта па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне абароннай прамысловасці ў Мінску з візітам знаходзіцца турэцкая дэлегацыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

24 кастрычніка ў Мінабароны адбылася сустрэча намесніка міністра абароны па ўзбраенні — начальніка ўзбраення Узброеных сіл генерал-маёра Сяргея Сіманенкі з кіраўніком турэцкай дэлегацыі намеснікам міністра абароны Шуэем Алпаем.

"Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін у ваеннай сферы", — гаворыцца ў паведамленні беларускага абароннага ведамства.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН