Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926496_926498/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:57
25.10.2017 10:33 Грамадства

Шуневіч: Наступае "самая жорсткая лібералізацыя" заканадаўства аб масавых мерапрыемствах

Мінск, 25 кастрычніка. Надыходзіць "самая жорсткая лібералізацыя" заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у Беларусі. Так міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў журналістам законапраект "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў", які 25 кастрычніка будзе разгледжаны Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.
"Мяняецца вельмі многае, мяняецца асноўны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў: мы ўводзім прынцып, які адпавядае ўсім агульнасусветным нормам, — заяўны", — падкрэсліў Шуневіч.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці з законапраектам любая арганізацыя або грамадзянін "зможа заявіць пра сваё жаданне правесці масавае мерапрыемства ва ўстаноўленым месцы, і на гэта рашэнне уладаў не патрабуецца". Дазвольны прынцып захоўваецца, калі мерапрыемства плануецца праводзіць не ва ўсталяваных уладамі месцах, удакладніў міністр.

"Мы пастараемся зрабіць так, каб было зручна ўсім. Паспрабуем зрабіць максімальна зручную працэдуру. Там не толькі заяўны прынцып як элемент дэмакратыі і лібералізацыі гэтага працэсу, там шмат цікавага", — адзначыў Шуневіч.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН