Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926530_147852/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 04:41
25.10.2017 13:37 Грамадства

Белгідрамет: Ноччу і раніцай 26 кастрычніка чакаецца мокры снег

Мінск, 25 кастрычніка. У начныя і ранішнія гадзіны ў чацвер, 26 кастрычніка, у паўночных і цэнтральных раёнах Беларусі чакаецца моцны мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, паведамляе Белгідрамет.

Па поўначы ў асобных раёнах пройдуць моцныя ападкі. Ноччу і раніцай слабы галалёд, месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5°С па паўночным усходзе да плюс 6°С па паўднёвым захадзе краіны, днём плюс 4—9°С, па паўднёвым захадзе да плюс 11°С, у паўночна-ўсходніх раёнах плюс 1—3°С.

27 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па поўначы магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—8°С, днём плюс 5—11°С, па поўначы ноччу каля 0°С, днём плюс 2—4°С.

У сувязі з неспрыяльнымі з'явамі надвор'я МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце. Таксама ратавальнікі раяць паставіць машыну ў гараж ці пад навес, пры адсутнасці гаража — прыпаркаваць удалечыні ад дрэў.

Варта засцерагацца частак канструкцый і прадметаў, што навіслі на будынках, абарваных правадоў ліній электраперадачы, разбітага шкла і іншых крыніц небяспекі.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239