Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926566_102058/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 06:18
25.10.2017 14:03 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют

Мінск, 25 кастрычніка. 25 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0036 рубля (0,16%) і склаў 2,3011 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0011 рубля (0,06%) да 1,9557 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0008 рубля (0,02%) і склаў 3,396 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня нафта Brent таргавалася на ўзроўні 58,2 долара ЗША за бараль. Нафтавыя цэны выраслі пасля таго, як Саудаўская Аравія паўтарыла свой цвёрды намер аднавіць баланс на сусветным рынку нафты.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 2,88 капейкі, склаўшы 57,6140 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239