Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926567_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:28
25.10.2017 13:45 Грамадства

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Сі Цзіньпіну ў якасці падарунка прыняць кітайскіх дзяцей на бясплатны адпачынак у беларускіх санаторыях і лячэбных установах

Мінск, 25 кастрычніка. Беларусь гатовая прыняць у 2018 годзе на бязвыплатнай аснове кітайскіх дзяцей на адпачынак і аздараўленне ў беларускіх санаторыях і лячэбных установах. Гэта вынікае з віншавання, якое Аляксандр Лукашэнка накіраваў 25 кастрычніка старшыні КНР Сі Цзіньпіну з нагоды яго пераабрання на пасаду генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Кітая (КПК) на партыйным з'ездзе.

"Рэспубліка Беларусь у духу братніх адносін, сумеснага прасоўвання будаўніцтва супольнасці агульнага лёсу, а таксама ў гонар завяршэння гістарычнага XIX з'езда КПК мае гонар паднесці падарунак народу Кітая — прыняць у 2018 годзе на бязвыплатнай аснове кітайскіх дзяцей на адпачынак і аздараўленне ў беларускіх санаторыях і лячэбных установах. Бо дзеці — наша галоўная спадчына", — цытуе тэкст віншавання прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка таксама адзначыў, што вынікі з'езду "прадэманстравалі ўмацаванне пазіцый Кітая на міжнароднай арэне, значныя поспехі кітайскага народа, дасягнутыя за апошнія пяць гадоў пад кіраўніцтвам КПК у сацыяльна-эканамічным развіцці, навуцы і культуры". "У нашай краіне з вялікай цікавасцю ўспрынятыя вашыя ідэі аб уступленні сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху. Упэўнены, што ваша мадэль развіцця, заснаваная на вернасці першапачатковай ідэі і імкненні наперад, знойдзе сваё прымяненне і ў іншых краінах", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну "поспехаў у кіраўніцтве самай буйной у свеце партыяй, адзінства яе шэрагаў, моцнага здароўя і шчасця, міру і працвітання народу Кітая".
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН