Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926568_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:34
25.10.2017 14:07 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк канстатуе замацаванне пазітыўных зменаў у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы

Мінск, 25 кастрычніка. Нацыянальны банк па выніках студзеня—верасня 2017 года адзначае замацаванне пазітыўных змен у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Беларусі.

Вынікі рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі за дзевяць месяцаў бягучага года разгледжаныя 25 кастрычніка на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляе прэс-служба галоўнага банка краіны.

На пасяджэнні адзначана, што ў выніку рэалізацыі адзінай макраэканамічнай палітыкі ў Беларусі аднаўляецца рост эканомікі на фоне запаволення інфляцыі, зніжэння працэнтных ставак і працягу працэсаў дэдаларызацыі.

Прырост спажывецкіх цэн складаецца значна ніжэйшым за прагноз — у гадавым вымярэнні інфляцыя знізілася з 10,6% у снежні 2016 года да 4,9% у верасні 2017 года пры мэтавым гадавым параметры не больш за 9%. Базавая інфляцыя ў верасні 2017 года склала 4% у гадавым выражэнні.

Устойлівае запаволенне інфляцыі дазволіла Нацбанку паступальна зніжаць стаўку рэфінансавання і стаўкі па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў, што абумовіла істотнае памяншэнне працэнтных ставак на крэдытна-дэпазітным рынку.

Па меры зніжэння кошту запазычвання і аднаўлення дзелавой актыўнасці паступова павялічваецца плацежаздольны попыт арганізацый і, адпаведна, аб'ёмы банкаўскага крэдытавання, пераважна ў беларускіх рублях.

Захоўваецца роўная сітуацыя на дэпазітным рынку пры росце долі доўгатэрміновых безадзыўных укладаў і паляпшэнні валютнай структуры дэпазітаў, што адлюстроўвае меры, што прымаюцца ў рамках дэдаларызацыі эканомікі, і аказвае станоўчы ўплыў на структуру грашовай прапановы.

Забяспечаны значны рост золатавалютных рэзерваў пры зніжэнні валютных абавязацельстваў Нацбанка. На ўнутраным валютным рынку ў цэлым захоўваецца чыстая прапанова замежнай валюты, сфармаваная з боку насельніцтва.

"Нацыянальны банк працягне рэалізацыю ўзважанай манетарнай палітыкі, накіраванай на дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі (не больш за 5% у 2020 годзе) і падтрыманне збалансаваных стымулаў эканамічнага росту", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН