Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926594_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 05:28
25.10.2017 15:23 Эканоміка, Палітыка

Кабякоў: Вырашаць прытанні, якія сабраліся ў ЕАЭС, нужна сёння, не адкладваючы іх пад рознымі маркамі на потым

Мінск, 25 кастрычніка. Вырашаць пытанні, якія сабраліся ў ЕАЭС, трэба ўжо сёння, не адкладаючы іх пад розными маркамі на потым, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, выступаючы 25 кастрычніка ў Ерэване на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь сфармавала сістэму наднацыянальных органаў раней за эканамічны базіс і агульны рынак, як гэта было, напрыклад, пры ўтварэнні Еўрасаюза.

"Нагадаю, што Еўрапейскі саюз спачатку вырашыў пытанне з агульным сыравінным рынкам, заключыўшы ў 1951 годзе дагавор аб Еўрапейскім аб'яднанні вугалю і сталі. А ўжо потым на яго базе пачаў непасрэдна самі інтэграцыйныя працэсы. Калі ўжо мы прынялі рашэнне ісці сваім шляхам і дамовіліся толькі да 2025 года запусціць агульны рынак энергарэсурсаў, то давайце прытрымлівацца гэтых дамоўленасцяў. Вырашаць назапашаныя пытанні трэба ўжо сёння, не адкладаючы іх пад рознымі маркамі на потым пад самы 2025 год", — цытуе Кабякова прэс-служба беларускага ўрада.

Асаблівая ўвага на пасяджэнні надавалася разгляду дарожнай карты па рэалізацыі ўзгодненай транспартнай палітыкі дзяржаў саюза на сярэднетэрміновую перспектыву. Сярод іншага на разгляд кіраўнікоў урадаў былі вынесеныя пытанні фарміравання сістэмы інфармацыйнага абмену ў межах агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, праект пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

Паводле яго слоў, шэраг пытанняў, такіх як, напрыклад, сітуацыя на рынку цукру, карэкціроўка тэрмінаў увядзення экалагічных стандартаў Еўра-5 або падрыхтоўка дарожнай карты па ліквідацыі выключэнняў і бар'ераў на ўнутраным рынку ЕАЭС, запатрабавалі дадатковага абмеркавання.

"Пры гэтым па ўсіх гэтых пытаннях беларускі бок зыходзіў з неабходнасці ўстанаўлення аднолькавых умоў для ўсіх краін — удзельніц ЕАЭС. Магчыма жорсткіх, але аднолькавых для ўсіх. Найбольш адчувальным для нас пытаннем застаецца фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Я хачу нагадаць, што пры заключэнні дагавора аб утварэнні нашага Саюза Беларусь пайшла на пэўныя саступкі і пагадзілася аднесці фарміраванне агульных рынкаў энергетычных рэсурсаў на самую аддаленую перспектыву. Для нас гэта было не выгадна, але мы пайшлі на гэта. Пры гэтым была выразная дамоўленасць, што 2025 год гэтае крайні тэрмін для прыняцця ўсіх рашэнняў. Сёння выразна адчуваюцца спробы зацягнуць гэтае пытанне яшчэ далей у часе. Лічым, што гэта недапушчальна", — заявіў Кабякоў.

Па выніках мерапрыемства прынятае рашэнне, што наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў пачатку 2018 гадоў ў Сочы.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239