Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926616_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:51
25.10.2017 16:33 Эканоміка

Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі ў Ерэване актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва

Мінск, 25 кастрычніка. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся 25 кастрычніка ў Ерэване са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

"Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва як у межах Саюзнай дзяржавы, так і ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў", — паведаміла прэс-служба беларускага ўрада.

Сёння ў Ерэване адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета, яно праходзіла ў вузкім і шырокім складах. Позва ўключала больш за 15 пытанняў. Кіраўнікі ўрадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі абмеркавалі пытанні фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў саюза, ініцыятывы ў межах рэалізацыі лічбавай праблематыкі аб'яднання, комплекс мер па супрацьдзеянні нелегальнаму абароту тавараў на мытнай тэрыторыі саюза. Таксама ў цэнтры ўвагі быў разгляд плана мерапрыемстваў па ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў у дачыненні да руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы на 2018—2019 гады.

"Мы толькі што абмяркоўвалі ў вузкім складзе развіццё рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Ёсць няпростыя пытанні суадносін ўнутраных і саюзных тарыфаў, цэнаўтварэння. Яны патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, мы пра гэта дамовіліся. Адзіная заўвага, якую мне хацелася б зрабіць: вядома, мы не з'яўляемся саюзам нафты і газу.  У часткі краін — членаў Еўразійскага саюза ні нафты, ні газу няма наогул, таму нават няправільна так фармуляваць. Больш за тое, мы ўсё большую долю даходаў атрымліваем наогул не ад вуглевадародаў. Я маю на ўвазе нават Расійскую Федэрацыю, чые пазіцыі на гэтым рынку агульнавядомыя. Мы нават атрымліваем цяпер большую долю даходаў не ад экспарту вуглевадародаў", — заявіў Мядзведзеў, выступаючы на пасяджэнні ў шырокім складзе.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН