Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926617_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:38
25.10.2017 16:48 Фінансы, Эканоміка

ЕФСР пералічыў у Беларусь пяты транш крэдыту

Мінск, 25 кастрычніка. Пяты транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) 25 кастрычніка паступілі ў беларускі бюджэт, паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў.
"У рамках выканання падпісанага 25 сакавіка 2016 года пагаднення аб выдзяленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця паміж Рэспублікай Беларусь і Еўразійскім банкам развіцця 25 кастрычніка 2017 года ў рэспубліканскі бюджэт паступілі сродкі пятага траншу крэдыту ў памеры 200 млн долараў ЗША", — адзначылі у Мінфіне.

У сакавіку мінулага года беларускія ўлады падпісалі крэдытную праграму аб атрыманні з ЕФСР крэдыту на 2 млрд долараў, які падаецца ў 2016—2018 гадах сямю траншамі. Да гэтага дня Беларусь атрымала чатыры траншы на 1,4 млрд долараў. Чацвёрты транш крэдыту ЕФСР ў аб'ёме 300 млн долараў быў пералічаны ў канцы чэрвеня гэтага года. Для атрымання ўсіх траншаў беларускія ўлады павінны выканаць умовы крэдытнай праграмы, распрацаванай сумесна з фондам.

13 кастрычніка савет фонду прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі 200 млн долараў, аднак адтэрмінаваў яго да выканання дзвюх умоў. Гэта тлумачылася невыкананнем краінай "некалькіх індыкатыўных умоў выдзялення пятага траншу, з якіх па трох умовах пададзеныя вызваленні".

Савет ЕФСР пастанавіў, што для атрымання пятага траншу крэдыту беларускім уладам "неабходна ў самым хуткім часе" прыняць распараджэнне прэзідэнта аб перадачы ў камунальную ўласнасць не менш як 20 дзяржаўных прадпрыемстваў рэспубліканскага падпарадкавання.

Акрамя таго, беларускія ўлады павінны пагадзіцца ўключыць ва ўмовы сёмага траншу ў якасці кантрольнага паказчыка прыняцце закона "Аб неплацежаздольнасці або банкруцтве". "Пяты транш будзе пададзены Рэспубліцы Беларусь пасля атрымання Еўразійскім банкам развіцця (банк з'яўляецца кіраўніком сродкамі ЕФСР) дакументальнага пацверджання выканання двух вышэйзгаданых умоў беларускімі ўладамі", — гаварылася ў паведамленні ЕФСР.

Ці выканаў беларускі бок умовы выдзялення пятага траншу, невядома.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН