Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/25/926646_123456/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2019 17:49
25.10.2017 19:34 Палітыка, Грамадства

Беларусь чакае з Расіі пятую батарэю ЗРК "Тор-М2"

Мінск, 25 кастрычніка. 25 кастрычніка ў камандаванні ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі ў Мінску паміж Міністэрствам абароны РБ і АТ "Канцэрн ВКО" Алмаз-Антэй "заключаны кантракт на пастаўку чарговай батарэі зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2".

Як паведамляе Мінабароны Беларусі, новае ўзбраенне будзе атрымана ў рамках рэалізацыі Дагавара паміж РФ і Беларуссю аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года.

Першыя батарэі зенітнага ракетнага комплексу "Тор-М2" паступілі на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА (Баранавічы.— БелаПАН.) у 2011 і 2012 гадах. У пачатку 2014 года ў 120-й зрбр быў сфарміраваны зенітны ракетны дывізіён "Тор-М2" ў складзе трох батарэй. У канцы мінулага года гэты зенітны ракетны комплекс паступіў на ўзбраенне 740-й зенітнай ракетнай брыгады (Бабруйск. — БелаПАН.).

Чаканая пастаўка — пятая батарэя ЗРК.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН