Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/26/926682_112255/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:24
26.10.2017 09:02 Эканоміка, Грамадства

"Белнафтахім" сёмы раз за год павысіў рознічныя цэны на бензін

Мінск, 26 кастрычніка. Канцэрн "Белнафтахім" 26 кастрычніка на 1,7% (2 капейкі) павысіў рознічныя цэны на бензін. Гэта сёмае падаражанне ў 2017 годзе.
Раней цэны павышаліся 11 і 18 сакавіка, 1, 8 і 15 красавіка, 6 мая (кожны раз — на 1 капейку за літр, або на 100 рублёў без уліку дэнамінацыі 2016 года).

Такім чынам, сёлета кошт бензіну АІ-92-К5 павялічыўся з 1,11 да 1,19 рубля за літр (на 7,2%), АІ-95-К5 — з 1,19 да 1,27 (на 6,7%).

Цяперашняе падаражанне не закранула дызельнае паліва ДТ-К5. Яго кошт у 2017 годзе вырас з 1,23 да 1,29 рубля за літр (на 4,9%).

Апошняе павышэнне цэн "Белнафтахім" тлумачыць "ростам кошту нафты і неабходнасцю выраўноўвання рознічных цэн на нафтапрадукты ў Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі". "Цана аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самай нізкай у Еўропе", — падкрэслівае канцэрн.

Больш за два гады (пасля 13 студзеня 2015 года да 11 сакавіка 2017 году) кошт аўтамабільнага паліва не мяняўся.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239