Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/26/926734_102058/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 12:43
26.10.2017 12:33 Эканоміка, Грамадства

Праведзеныя баявыя пускі мадэрнізаванай РСЗА "Паланэз" з далёкасцю стральбы 300 км

Мінск, 26 кастрычніка. 26 кастрычніка ў Гомельскай вобласці ў межах стрэльбавых выпрабаванняў паспяхова праведзеныя баявыя пускі мадэрнізаванай версіі рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз".

Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, "выдатныя вынікі баявой стральбы пацвердзілі ўнікальныя магчымасці гэтай зброі з новай ракетай павышанай далёкасці". Маршрут палёту ракеты быў разлічаны над бязлюднымі і маланаселенымі раёнамі краіны і карэктаваўся на ўсім яго працягу.

Ракеты паразілі прызначаныя цэлі і пацвердзілі заяўленыя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі па далёкасці і дакладнасці. Пасля правядзення мадэрнізацыі ракетная сістэма дазваляе паражаць аб'екты ў радыусе да 300 кіламетраў.

Рэактыўная сістэма залпавага агню вялікай далёкасці "Паланэз" створаная беларускімі арганізацыямі абароннага сектара эканомікі і адпавядае найлепшым сусветным аналагам, сцвярджаюць у Мінабароны.

У далейшым плануецца паступленне мадэрнізаванай РСЗА "Паланэз" на ўзбраенне ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сілаў Беларусі.

Сістэма з далёкасцю стральбы 200 км была прынятая на ўзбраенне беларускай арміі ў 2016 годзе.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239