Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/26/926832_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 11:51
26.10.2017 19:27 Грамадства, Культура

Каталіцкі касцёл прадставіць у Мінску свой першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на беларускую мову

Мінск, 26 кастрычніка. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі падрыхтаваў першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову, паведамляе партал касцёла catholic.by.

Беларускамоўны пераклад гэтай часткі Бібліі выканалі служыцелі секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў касцёла Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі і прадстаўнікі Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Іаана Хрысціцеля.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 лістапада ў сталічным касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) падчас сімпозіума "Божае слова 1517—2017", прымеркаванага да 500-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.

На Дні беларускага пісьменства ў Полацку ў верасні гэтага года свой варыянт перакладу Новага запавету на сучасную беларускую мову прадставіў Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239