Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/26/926846_123456/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:22
26.10.2017 18:38 Грамадства

Чыноўнік Дзяржкамітэта па стандартызацыі затрыманы за атрыманне хабару

Мінск, 26 кастрычніка. Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Як паведамляе МУС, аператыўную інфармацыю аб дзяржслужачым, які вырашаў пры дапамозе "адкатаў" пытанні, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю, аператыўнікі атрымалі ўжо даўно, быў праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, які пацвердзіў яе.

Аперацыю па выкрыцці хабарніка супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ў некалькі этапаў. У Мінскім раёне пры атрыманні хабару ў 20 тыс. долараў быў затрыманы жыхар сталіцы, які раней таксама займаў высокую пасаду ў адной з інспекцый дэпартамента Дзяржстандарта. Паводле паказанняў затрыманага, грошы прызначаліся для перадачы кіраўніку дэпартамента Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У выніку чыноўнік і яго памагаты былі затрыманыя. Як высветлілася, са жніўня 2013 года па студзень 2015 года дадзеная службовая асоба атрымала ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабару 35 тыс хабараў ЗША і 30 млн недэнамінаваных рублёў, а таксама іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Падзяка камерсантаў прапаноўвалася за выдачу дазволаў на вытворчасць будаўніча-мантажных работ і вырашэнне іншых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю чыноўніка.

Па матэрыялах, якія маюцца ў супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС,  кіраўнік дэпартамента атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый у якасці хабару і іншыя дарагія матэрыяльныя каштоўнасці.

Следчым камітэтам у дачыненні да затрыманых распачата сем крымінальных спраў.

Пры правядзенні вобыскаў па месцы жыхарства ў чыноўніка ў рознай валюце канфіскавана каля 10 тыс. долараў, прыкладна 60 тыс. долараў ЗША заблакавана на банкаўскіх рахунках. Накладзены арышт на чатыры кватэры, зямельны ўчастак, грашовыя сродкi i iншую маёмасць фігурантаў на агульную суму каля 1 млн рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239