Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/27/926922_445566/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 18:09
27.10.2017 11:51 Эканоміка, Грамадства

Бюджэт пражытачнага мінімуму будзе павышаны 1 лістапада на 0,1%

Мінск, 27 кастрычніка. Бюджэт пражытачнага мінімуму будзе павышаны ў Беларусі 1 лістапада на 0,1%. Гэта прадугледжана пастановай № 60 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведаміў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

У адпаведнасці з дакументам з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018 года памер бюджэту пражытачнага мінімуму складзе: у сярэднім на душу насельніцтва — 197,81 рубля; працаздольнага насельніцтва — 217,74; пенсіянераў — 151,97; студэнтаў — 192,34; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 128,32; дзяцей ад трох да шасці гадоў — 177,04; дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 216,85 рубля.

Бюджэт пражытачнага мінімуму служыць нарматывам індэксацыі даходаў насельніцтва, а таксама выступае як крытэрый патрэбнасці пры вызначэнні права грамадзян на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі і забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця. Акрамя таго, БПМ прымяняецца для вылічэння іншых выплат і служыць крытэрыем ацэнкі пры вызначэнні права грамадзян на некаторыя віды сацыяльнай падтрымкі.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ўяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг, неабходных для захавання здароўя чалавека і забеспячэння яго жыццядзейнасці. Пражытачны мінімум для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва складаецца з мінімальных набораў прадуктаў харчавання, нехарчовых тавараў і паслуг (кошт нехарчовых тавараў і паслуг вызначаны ў памеры 77% ад кошту мінімальнага набору прадуктаў харчавання).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239