Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/27/926928_123456/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 22:40
27.10.2017 13:00 Грамадства

СААЗ працягне аказваць ураду Беларусі садзейнічанне ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі

Мінск, 27 кастрычніка. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч 26 кастрычніка сустрэўся з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрасам Адханомам Гебрэйесусам.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, у ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі са штаб-кватэрай СААЗ у Жэневе, офісам СААЗ у Мінску і Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ у Капенгагене.

"Суразмоўцы выказалі задавальненне зместам і дынамікай ўзаемадзеяння", — адзначыла прэс-служба.

З улікам работы, якая вядзецца па падрыхтоўцы чарговай чатырохгадовай рамачнай праграмы СААЗ, Амбразевіч падкрэсліў "неабходнасць захавання адэкватнага адказу арганізацыі на патрэбы дзяржаў з сярэднім узроўнем даходу, да якіх адносіцца Беларусь".

Генеральны дырэктар СААЗ адзначыў намаганні Беларусі па ўдасканаленні і ўмацаванні нацыянальнай сістэмы аховы здароўя па аказанні першаснай медыцынскай дапамогі, па прафілактыцы і лячэнні ВІЧ/СНІД, супрацьдзеянні неінфекцыйным захворванням, у прыватнасці ва ўкараненні скрынінгу рака малочнай залозы.

Гебрэйесус запэўніў, што СААЗ працягне аказваць ураду Беларусі неабходнае садзейнічанне ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі.

Генеральны дырэктар СААЗ падтрымаў цікавасць Беларусі да правядзення на палях 71-й сесіі арганізацыі прэзентацыі магчымасцяў беларускай сістэмы адукацыі ў галіне медыцыны для замежных студэнтаў і патэнцыялу нацыянальнай фармацэўтычнай прамысловасці.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239