Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/27/927077_12345/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 23:53
27.10.2017 19:50 Палітыка

Лукашэнка знаходзіцца ў ААЭ

Мінск, 27 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка наведвае Аб`яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візітам, паведаміла ўвечары 27 кастрычніка прэс-служба прэзідэнта.

"Падчас паездкі запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам ААЭ для абмеркавання бягучага стану беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння, ходу рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў, а таксама ўзаемавыгадных перспектыўных праектаў. У праграме візіту таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады і бізнес-колаў краіны", — адзначаецца ў рэлізе.

У межах візіту адбылося падпісанне крэдытнага пагаднення паміж беларускім Банкам развіцця і Фондам развіцця прадпрымальніцтва імя Халіфы. Фонд выдзеліць банку каля 25 млн долараў ЗША, якія будуць накіраваныя на "развіццё прыватнай ініцыятывы, інавацыі, рэгіянальныя праекты і стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь новых працоўных месцаў".

Акрамя таго, "улічваючы сяброўскі характар узаемаадносін", з боку кіраўніцтва Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў "атрымана запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна некалькі дзён пагасціць у ААЭ".

Апошні раз Лукашэнка наведваў ААЭ з 3 па 7 лістапада 2016 года.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239