Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/27/eu_eu_926899_478569/
Дата раздрукоўкі: 13.12.2019 14:48
27.10.2017 09:21 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум праходзіць з удзелам Кабякова ў Люксембургу

Мінск, 27 кастрычніка. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў возьме ўдзел у беларуска-еўрапейскім інвестыцыйным форуме, які пройдзе 27 кастрычніка ў Люксембургу.

Як паведаміла прэс-служба беларускага ўрада, мэтай форуму з'яўляецца "стварэнне эфектыўнай і арыентаванай на вынік рознаўзроўневай пляцоўкі для наладжвання ўстойлівага ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапейскімі партнёрамі і прасоўвання моцных, шмат у чым унікальных бакоў беларускай эканомікі (IT, лагістыка) сярод заходніх дзелавых колаў".

Сярод мэтаў форуму таксама: прыцягненне заходніх інвестыцый у стварэнне новых вытворчых магутнасцяў у Беларусі; вывучэнне люксембургскага вопыту развіцця фінансавай сістэмы і станаўлення краіны ў якасці міжнародна прызнанага фінансава-інвестыцыйнага цэнтра; павышэнне інфармаванасці патэнцыйных замоўцаў аб магчымасцях беларускіх IT-кампаній па выпуску праграмных прадуктаў; абмеркаванне пераліку прыярытэтных інфраструктурных праектаў, рэалізацыя якіх дасць магчымасць стварыць новыя канкурэнтаздольныя каналы дастаўкі тавараў цераз Беларусь з/або ў Заходнюю Еўропу, у тым ліку ў межах ініцыятывы "Адзін пояс — адзін шлях".

У форуме з боку Люксембурга возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Асацыяцыі банкаў, Асацыяцыі інвестыцыйных фондаў, аб'яднанняў "Інавацыйны Люксембург", "Фінансавы Люксембург", крэдытна-фінансавых устаноў, а таксама Еўракамісіі, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Паўночнага інвестыцыйнага банка, партоў Заходняй Еўропы, лагістычных аператараў Люксембурга, Бельгіі, Нідэрландаў, Германіі.

Тэмы пленарнага пасяджэння: "Беларусь і ЕС разам для прасоўвання сумяшчальнасці ў вялікай Еўропе"; "Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі"; "Банкаўская сістэма Беларусі сёння і заўтра"; "Лібералізацыя фінансавага заканадаўства Беларусі — асноўная задача сёння"; "Новае мытнае заканадаўства ЕАЭС: спрашчэнне і гарманізацыя".

Панэльныя дыскусіі адбудуцца па трох тэмах: фінансы, лагістыка і інфармацыйныя тэхналогіі.

Напярэдадні, 26 кастрычніка, Кабякоў сустрэўся з прэм'ер-міністрам Люксембурга Ксавье Бетэлем. Яны абмеркавалі шырокі спектр двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Люксембургам. Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада наведаў Еўрапейскую спадарожнікавую асацыяцыю і лагістычны цэнтр "Каргацэнтр".
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН