Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/29/927125_140258/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 05:43
29.10.2017 13:32 Грамадства, Эканоміка

Заключаныя пад варту два кіраўнікі ААТ "ДарОрс"

Мінск, 29 кастрычніка. Паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынстваў карупцыйнай скіраванасці затрыманыя два кіраўнікі ААТ "ДарОрс" — дырэктар і галоўны інжынер, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, абодва падазраюцца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210 КК). Крымінальную справу расследуе ўпраўленне СК па Мінску.

Як паведаміла Ганчарова, у дачыненні да абодвух кіраўнікоў абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

"ДарОрс" — гандлёва-вытворчая кампанія, якая займаецца арганізацыяй грамадскага харчавання, гандлем спажывецкімі таварамі, вырошчваннем і продажам кветак, вытворчасцю пладовых вінаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239