Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/29/927142_458962/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 03:21
29.10.2017 15:14 Грамадства

Ліцэіст выратаваў дзевяцігадовага хлопчыка, які амаль не патануў ў Свіслачы ў цэнтры Мінска

Мінск, 29 кастрычніка. У цэнтры Мінска 28 кастрычніка было выратаванае дзевяцігадовае дзіця, якое амаль не патанула.

У 16.55 на нумар 101 ад відавочца паступіла паведамленне аб знаходжанні хлопчыка ў акваторыі Камсамольскага возера, насупраць дома № 23 на вул. Даўмана (у будынку размяшчаецца спарткомплекс "Дынама").

Паводле інфармацыі гарадскога ўпраўлення МНС, да месца здарэння былі накіраваныя падраздзяленні ведамства і работнікі выратавальнай станцыі "Камсамольскае возера", брыгада медыкаў. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС 15-гадовы Віталь Цітоў, навучэнец першага курса Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 9 аўтамабілебудавання, выратаваў дзіцяці, якое знаходзілася ў вадзе Свіслачы ля дамбы, што падзяляе Камсамольскае возера і раку, на адлегласці 15 метраў ад берага. Хлопчык быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі без дыхання і сэрцабіцця. Лекары змаглі аднавіць сардэчную дзейнасць.

Выратаваны дастаўлены ў 2-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу ў вельмі цяжкім стане. Маці хлопчыка знайшлі праз РУУС.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239