Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/29/927199_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:35
29.10.2017 19:24 Эканоміка

Кіраўнікі ўрадаў краін СНД абмяркуюць ход рэалізацыі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю

Мінск, 29 кастрычніка. Прэм'ер-міністры краін СНД на сустрэчы 3 лістапада ў Ташкенце абмяркуюць ход рэалізацыі Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года.

Як паведамілі ў інфармацыйна-аналітычным дэпартаменце Выканаўчага камітэта СНД, у праекце рашэння кіраўнікі ўрадаў адзначаюць пазітыўную дынаміку рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб ЗСГ і лічаць далейшую ліквідацыю гандлёвых бар'ераў паміж бакамі неабходнай умовай для эканамічнага росту дзяржаў — удзельніц дагавора і развіцця ўзаемнага гандлю.

У межах дамовы ў 2016—2017 гадах прынятыя дакументы, якія вызначаюць правілы і працэдуры рэгулявання дзяржаўных закупак, памер узнагароджання членаў і старшыні камісіі экспертаў і выдаткаў, якія ім кампенсуюцца, забеспячэння аплаты ўзнагароджання і выдаткаў.

У рамках рэалізацыі Дамовы аб зоне свабоднага гандлю шэрагам дзяржаў адмененыя абмежавальныя тарыфныя квоты і пошліны на імпарт некаторых тавараў. Скарачаецца колькасць выпадкаў прымянення спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер ва ўзаемным гандлі, зніжаюцца памеры ставак вывазных мытных пошлін на некаторыя віды тавараў, прымаюцца меры па выкананні прынцыпу нацыянальнага рэжыму і спрашчэнні працэдуры плацяжоў ва ўзаемным гандлі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН