30.10.2017 18:58 Палітыка, Грамадства
У ходзе візіту ў Кітай міністра абароны Беларусі будуць абмеркаваныя пытанні ваеннага супрацоўніцтва дзвюх краін
Мінск, 30 кастрычніка. 30 кастрычніка пачаўся афіцыйны візіт у Кітай міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова.
Як паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства, падчас візіту запланаваны сустрэчы з намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР генерал-палкоўнікам Сюй Цілянам, міністрам абароны генерал-палкоўнікам Чан Ваньцюанем. Будуць разгледжаны пытанні развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.