Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/30/927375_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:51
30.10.2017 21:26 Палітыка, Грамадства

Уладзіміра Някляева 1 лістапада будуць судзіць за заклік да правядзення несанкцыянаванай акцыі

Мінск, 30 кастрычніка. Палітыка і паэта Уладзіміра Някляева 1 лістапада будуць судзіць у Ленінскім раёне Мінска, паведаміў ён на сваёй старонцы ў "Фэйсбук".

Падставай для разгляду адміністрацыйнай справы сталі, як адзначана ў пратаколе, заклікі да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку яго арганізацыі і правядзення. Акцыя "Марш абураных беларусаў 2.0" супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўлад адбылася 21 кастрычніка ў Мінску.

У якасці доказу праваахоўнікаў прыводзяцца вытрымкі з інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат". На пытанне аб тым, чаму беларусы ўсё-такі павінны пайсці на гэтую акцыю, Някляеў сказаў: "Дэкрэт №3, супраць якога актыўна пратэставалі на працягу больш за год не толькі прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, але і ўсе беларусы, па сутнасці не адменены. Лукашэнка спачатку пагадзіўся з тым, што ён няправільны, што трэба нават вярнуць грошы тым людзям, якія ў іх былі канфіскаваныя, і некаторым людзям вярнулі. Я быў на адной сустрэчы, і там казалі: "Чаго мы пойдзем на гэтую пратэставую акцыю, калі нам вярнулі грошы?" Але па сутнасці ён, я маю на ўвазе дэкрэт, не адменены, і там нават зроблены не лепшыя для простага чалавека, а больш жорсткія ўдакладненні. Практычна па гэтаму дэкрэту ўсіх, хто па нейкай прычыне часова або пастаянна не мае працы, можна заявіць як дармаедамі і займацца паборамі з іх. Так што калі ёсць воля абараняць свае правы, то трэба ісці і іх абараняць".

Някляеў таксама паведамляе, што сам у акцыі не ўдзельнічаў, бо не знаходзіўся ў Мінску. "І я не пытаюся пра тое, што я мог парушыць там, дзе не быў? Але дзе тут "ажыццяўленне заклікаў"?  Нічога тут няма, акрамя "ажыццяўлення жэстачайшай лібералізацыі", — напісаў ён.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН