Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/31/927394_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:28
31.10.2017 10:31 Грамадства, Эканоміка

Дзяржпагранкамітэт Беларусі папярэджвае пра верагоднасць узнікнення чэргаў фур на мяжы з Польшчай

Мінск, 31 кастрычніка. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі папярэджвае пра верагоднае ўзнікненне чэргаў грузавых аўтамабіляў на мяжы з Польшчай найбліжэйшымі днямі.

Як паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце, паводле інфармацыі польскага боку, з 16.00 да 20.00 31 кастрычніка і з 6.00 да 20.00 1 лістапада (час беларускі) уводзіцца часовая забарона на рух вялікагрузнага транспарту агульнай масай больш за 12 тон па дарогах агульнага карыстання Польшчы. "У сувязі з гэтым магчымае фарміраванне чэргаў грузавога транспарту на беларуска-польскай мяжы", — гаворыцца ў паведамленні.

З чым звязанае ўвядзенне часовай забароны, пакуль невядома.

Для больш камфортнага і хуткага перасячэння мяжы ў названы час Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэкамендуе грузаперавозчыкам улічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239