31.10.2017 10:51 Палітыка
Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна

Мінск, 31 кастрычніка. Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, затрыманы вечарам 30 кастрычніка ў Мінску, знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
Паводле яе інфармацыі, Статкевіча затрымалі "па старой пастанове, за 8 верасня, на пяць сутак". "Выйсці павінен 4 лістапада ў 20.30", — напісала Адамовіч у "Фэйсбуку".
8 верасня ў цэнтры Мінска прайшла несанкцыянаваная акцыя супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў "Захад-2017", якая была арганізаваная афіцыйна не зарэгістраваным Беларускім нацыянальным кангрэсам (БНК). У савет БНК уваходзяць вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы, Статкевіч з'яўляецца сустаршынёй арганізацыі.
Палітык таксама быў адным з ініцыятараў яшчэ двух несанкцыянаваных акцый — "Марша абураных беларусаў 2.0" супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, які прайшоў 21 кастрычніка, і "Ланцугу памяці" ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 29 кастрычніка каля будынку КДБ.
31 кастрычніка Мікалай Статкевіч планаваў выступіць на шостай сесіі Еўранеста (Парламенцкая асамблея Усходняга партнёрства) у Кіеве.
Другога сустаршыню БНК — Уладзіміра Някляева — 1 лістапада будуць судзіць за заклік да правядзення "Маршу абураных беларусаў 2.0".