Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/31/927420_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:51
31.10.2017 12:15 Спорт

БАТЭ падасць іск на балельшчыка Вянгерскага, які выбег на поле з бел-чырвона-белым сцягам, каб спагнаць з яго 5 тысяч еўра

Мінск, 31 кастрычніка. Футбольны клуб БАТЭ падасць рэгрэсны іск на заўзятара, які выбег на поле "Барысаў-Арэны" з бел-чырвона-белым сцягам падчас матча Лігі Еўропы, каб спагнаць з яго 5 тысяч еўра, паведамляе прэс-служба БАТЭ.

Інцыдэнт адбыўся 28 верасня ў канцы першага тайма матча другога тура групавога раўнду Лігі Еўропы БАТЭ — "Арсенал" (Лондан) — 2:4. На поле з бел-чырвона-белым сцягам і ў байцы з гербам "Пагоня" выбег 26-гадовы заўзятар з Вілейкі Аляксандр Вянгерскі.

Яго злавілі сцюарды і перадалі міліцыі. Вянгерскі атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

20 кастрычніка стала вядома, што УЕФА аштрафаваў БАТЭ за выхадку Вянгерскага на 5 тысяч еўра. Штраф быў выплачаны клубам у поўным аб'ёме.

У паведамленні БАТЭ падкрэсліваецца, што "вяртанне сродкаў у клубны бюджэт ні ў якім разе не з'яўляецца прычынай падачы іску".

"Увесь штраф, спагнаны ў выпадку станоўчага рашэння суда, пойдзе на дабрачыннасць. БАТЭ хоча такім чынам нагадаць усім заўзятарам аб недапушчальнасці падобных паводзінаў на стадыёне і паказаць, што ў клуба ёсць прававыя механізмы, каб адрасна пакараць парушальнікаў грамадскага парадку", — гаворыцца ў заяве БАТЭ.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239