Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/31/927424_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.06.2018 00:46
31.10.2017 12:10 Грамадства

Абвінавачанне па справе аб гібелі салдата выстаўленае 10 фігурантам

Мінск, 31 кастрычніка. Па справе аб гібелі ў Печах 21-гадовага Аляксандра Коржыча абвінавачанне прад`яўленае 10 ваеннаслужачым — васьмі сяржантам, прапаршчыку і афіцэру, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.
"Яшчэ адзін афіцэр знаходзіцца ў статусе падазронага, да яго прымененая мера працэсуальнага прымусу — абавязацельства аб яўцы. Устанаўліваецца дачыненне іншых асоб да ўчынення злачынства", — сказала Ганчарова.

21-гадовага радавога Коржыча знайшлі ў пятлі са звязанымі нагамі і надзетай на галаву майкай 3 кастрычніка ў склепе медроты. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі следства назвала суіцыд, але сваякі з гэтым не пагадзіліся і заявілі пра гвалтоўны характар смерці. У выніку Следчы камітэт распачаў справу па ч. 3 арт. 443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці, якое пацягнула цяжкія наступствы). Камітэт разглядае тры версіі таго, што здарылася: давядзенне да самагубства, забойства і самагубства.

Па справе Коржыча было ўзата пад варту 10 чалавек, распачата 13 крымінальных спраў (злоўжыванне ўладай, махлярства, нестатутныя адносіны), аб`яднаных у адной вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка адхіліў ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага Аб`яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.

Сітуацыя вакол гібелі радавога Коржыча знаходзіцца на асабістым кантролі Аляксандра Лукашэнкі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН