Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/31/927444_589647/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:44
31.10.2017 13:41 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі паводле вынікаў біржавых таргоў

Мінск, 31 кастрычніка. 31 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0052 рубля (0,23%) і склаў 2,297 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0019 рубля (0,1%) да 1,9741 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0107 рубля (0,31%) і склаў 3,3972 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Расійская валюта пайшла ў мінус, нягледзячы на пазітыўную дынаміку іншых валют рынкаў, што развіваюцца, і цану бараля нафты Brent вышэй за 60 долараў.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 24,63 капейкі, склаўшы 58,1179 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239