Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/10/31/eu_eu_927521_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 12:27
31.10.2017 21:21 Эканоміка, Беларусь — Eўрасаюз

БЧ разам з польскімі чыгуначнікамі адкрывае маршрут Мінск — Брэст — Варшава

Мінск, 31 кастрычніка. Беларуская чыгунка з 10 снежня назначыла ў штодзённыя зносіны цягнікі № 128/127 Брэст — Варшава — Брэст і №728 / 727 Брэст — Мінск — Брэст.

Як паведаміла прэс-служба БЧ, гэта рашэнне прынята "ў мэтах удасканалення транспартнага абслугоўвання пасажыраў, у рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларускай чыгункай і АТ "ПКП Інтэрсіці" (Польшча) у памежных зносінах і паміж сталіцамі Беларусі і Польшчы".

З Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 10.57 і прыбываць у Брэст у 14.31, у сваю чаргу з Брэста да Варшавы цягнік будзе адпраўляцца ў 15.23 і прыбываць у Варшаву ў 17.29 (па мясцовым часе). З Варшавы цягнік будзе адпраўляцца ў 08.44 і прыбываць у Брэст у 14.39 (па мясцовым часе). Да Мінска цягнік будзе адпраўляцца з Брэста ў 15.15 і прыбываць у Мінск у 18.49.

Перасадка пасажыраў з цягніка ў цягнік будзе ажыццяўляцца на адной платформе Варшаўскага боку вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

Па Беларусі будзе курсіраваць сучасны маторвагонны рухомы састаў з месцамі для сядзення другога класа. Па Польшчы — састаў з вагонаў з месцамі для сядзення першага і другога класа. Пагранічны і мытны кантроль будзе праводзіцца непасрэдна ў саставе цягніка Польскіх чыгунак.

Кошт праезду ў зносінах Мінск -— Варшава складае 41,21 руб., пры гэтым кошт праязнога дакумента можа мяняцца ў залежнасці ад курсу еўра на дзень пакупкі білета. Для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў прадугледжана скідка на праезд — 50% ад поўнага кошту. Дзеці да 4 гадоў праязджаюць бясплатна без занятку асобнага месца.

Пры куплі білетаў у Беларусі будуць афармляцца два білеты: адзін — ад Мінска да Брэста і другі — ад Брэста да неабходнай станцыі на тэрыторыі Польшчы, аналагічна пры праездзе з Варшавы пры афармленні праезду ў Беларусі. Пры куплі білетаў у Польшчы будзе афармляцца адзін праязны білет на ўсім шляху руху і дзве нулявыя плацкарты з указаннем канкрэтнага месца ў цягніках.

Па тэрыторыі беларусі цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Івацэвічы, Бяроза-Горад, Аранчыцы, Жабінка. У Польшчы прыпынку прадугледжаны ў Тэрэспалі, Малашэвічэ, Хотылув, Бяла Падляска, Менджынец Падляскі, Луков, Седлец, Мроза, Мінск-Мазавецкі, Варшава.

Як адзначылі ў прэс-службе, расклад прыбыцця і адпраўлення цягніка прадугледжвае магчымасць праезду пасажыраў з Магілёва, Віцебска, Гомеля ў Варшаву і назад.

Продаж білетаў у гэтым напрамку пачнецца з 15 лістапада. У далейшым пасажыры змогуць набываць білеты за 60 сутак да пачатку паездкі.

"Гэты праект будзе спрыяць павышэнню прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненню попыту на праезд у міжнародных зносінах, развіццю турыстычных маршрутаў", - лічаць на БЧ.

У прэс-службе таксама нагадалі, што з верасня мінулага года ў штодзённых зносінах курсіруе цягнік № 304/303 Кракаў — Варшава — Гродна. Дадзенай паслугай скарысталася амаль 50 тысяч пасажыраў. Курсіраванне гэтага цягніка прадугледжана і ў новым графіку руху пасажырскіх цягнікоў на 2017/2018 гады. Кошт праезду складае ў зносінах Гродна — Кракаў — 50,02 руб., у зносінах Гродна — Варшава — 36,83 руб.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН