Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927482_257413/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:29
01.11.2017 07:00 Грамадства, Эканоміка

У Беларусі ў сярэднім на 5% павышаныя пенсіі

Мінск, 1 лістапада. 1 лістапада ў Беларусі ў сярэднім на 5% павышаныя пенсіі.

Указ прэзідэнта № 377 "Аб павышэнні пенсій" ад 17 кастрычніка прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне. Пенсіі будуць скарэктаваныя зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.

Паводле звестак Белстата, у верасні сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў параўнанні са жніўнем не змяніўся і складаў 308,2 рубля. У ліпені, чэрвені і маі — 306,6 рубля (на 50 капеек больш, чым у красавіку, сакавіку і лютым), у жніўні вырас на 1,6 рубля.

Пры гэтым рэальны памер прызначаных пенсій (з улікам росту спажывецкіх цэн) у верасні знізіўся ў адносінах да жніўня на 0,7% (да верасня 2016 года — вырас на 1%). Рэальная пенсія зніжалася працяглы час. Яе рост адносна папярэдняга месяца назіраўся ў жніўні і снежні 2016 года (на 0,4 і 4,2% адпаведна), а таксама ў ліпені і жніўні 2017 года — на 0,1 і 1,6% адпаведна.

У верасні на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзілася 2 млн 578,5 тыс. пенсіянераў. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 303,3 рубля, што ў два разы перавысіла бюджэт пражытачнага мінімуму для гэтай катэгорыі насельніцтва. Сярэдні памер пенсіі па інваліднасці склаў 275,4 рубля, у сувязі са стратай карміцеля — 210,1 рубля, сацыяльных пенсій — 183,7 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239