Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927485_478569/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:34
01.11.2017 07:16 Грамадства, Эканоміка

Мінімальны спажывецкі бюджэт павялічаны ў сярэднім на шэсць рублёў

Мінск, 1 лістапада. 1 лістапада мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) у Беларусі вырас у сярэднім на шэсць рублёў.

Новыя памеры МСБ для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах верасня 2017 года ў разліку на месяц зацверджаныя Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

З 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018-га МСБ усталяваны ў наступных памерах: працаздольнае насельніцтва — 413,33 рубля; пенсіянеры — 324,63; студэнты — 311,54; дзеці ва ўзросце да трох гадоў — 264,01; дзеці ад трох да шасці гадоў — 340; дзеці ад шасці да 18 гадоў — 355,94; сям'я з чатырох чалавек — 325,13; маладая сям'я з трох чалавек — 351,09 рубля.

Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбаў чалавека. Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт зацвярджаецца штоквартальна пастановай Мінпрацы і сацабароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і двух відаў сем'яў рознага складу.

Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змены ўзроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян.

Сярэднедушавы МСБ сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна жывуць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, — ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.

Удзельная вага асноўных артыкулаў спажывецкіх расходаў у МСБ сям'і з чатырох чалавек у цэнах верасня 2017 года характарызуецца наступнымі звесткамі: прадукты харчавання — 50%; адзенне, бялізна, абутак — 19,6%; жыллёва-камунальныя паслугі — 7,3%; бытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 8,9%; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 8,6%; культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,4%; узносы і плацяжы — 1,8%; лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены — 2,4%.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239