Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927572_12345/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:02
01.11.2017 09:55 Спорт

Мінскае "Дынама" выйграла па булітах у "Спартака" ў матчы чэмпіянату КХЛ

Мінск, 1 лістапада. У чэмпіянаце КХЛ мінскае "Дынама" атрымала другую перамогу запар, абыграўшы 31 кастрычніка дома па булітах канкурэнта ў барацьбе за плэй-оф маскоўскі "Спартак" — 5:4 (0:1, 3:2, 1:1, 0:0, буліты — 2:1).

Шайбы закінулі:

у гаспадароў — Аляксандр Кітараў (32.45, у большасці, Мікіта Усціненка, Андрэй Сцяпанаў), Андрэй Сцяпанаў (34.37, Дзмітрый Знахарэнка, Ягор Шаранговіч), Крысціян Хенкель (36.47, Андрэй Сцяпанаў, Ягор Шаранговіч), Джэк Скілі (49.00, у большасці, Марк-Андрэ Граньяні, Джастын Фантэйн);

у гасцей — Аляксандр Кузняцоў (12.18, Арцём Варонін), Уладзіслаў Правальнёў (22.18, Аляксандр Хахлачоў), Аляксандр Хахлачоў (39.59, у большасці, Дзмітрый Калінін), Аляксей Пепяляеў (57.46, Арцём Варонін).

Буліты: 1:0 — Куінтан Хаўдэн, 1:0 — Максім Трунеў, 2:0 — Ягор Шаранговіч, 2:1 — Арцём Падшэндзялаў, 2:1 — Андрэй Сцяпанаў, 2:1 — Лукаш Радзіл, 2:1 — Джастын Фантэйн, 2:1 — Аляксандр Дзергачоў, 2:1 — Аляксандр Хахлачоў.

Штрафны час: 14 — 10 (Волкаў, 16.03, Шынкевіч, 22.01, 38.28, Граньяні, 40.28, Скілі, 46.27, Паўловіч, 46.43, камандны штраф, 51.17 — Дзергачоў, 22.01, Стоа, 27.48, 48.48, Кулік, 32.02, Баброў, 49.36).

Пасля 28 матчаў беларуская каманда з 35 ачкамі займае 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі (9 перамог у асноўны час, 1 — у авертайме, 2 — па булітах, 1 параза ў авертайме, 1 — па булітах, 14 — у асноўны час, розніца шайб 55-65). Адставанне ад зоны плэй-оф складае 4 ачкі.

Бамбардзіры (гол+пас): Хаўдэн — 16 (10+6), Граньяні — 14 (0+14), Фантэйн — 13 (6+7), Кітараў — 8 (5+3), Скілі — 9 (3+6), Сцяпанаў, Шаранговіч — па 8 (3+5), Кітараў — 7 (4+3), Кавыршын — 5 (4+1), Лісавец — 5 (3+2), Кулакоў — 5 (2+3), Корабаў, Лінгле — па 5 (1+4), Мацярухін — 5 (0+5), Хенкель, Шынкевіч — па 3 (1+2), Волкаў, Дзянісаў, Клінкхамер — па 2 (1+1), Знахарэнка, Усціненка — па 2 (0+2), Буйніцкі, Когалеў — па 1 (1+0), Гаўрус, Дрозд, Дзюкаў — па 1 (0+1).

Наступныя два матчы мінскае "Дынама" таксама правядзе дома: 4 лістапада — з чарапавецкай "Северсталлю", 13-га — з казанскім "Ак Барсам".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239