Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927580_12345/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:42
01.11.2017 12:14 Эканоміка, Грамадства

У Беларусі павысіліся памеры некаторых дзяржаўных дапамог на дзяцей

Мінск, 1 лістапада. У Беларусі 1 лістапада разам з бюджэтам пражытачнага мінімуму (БПМ) змяніліся памеры некаторых дзяржаўных дапамог на дзяцей.

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018 года складае 197,81 рубля.

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, які залежыць ад памеру БПМ, з 1 лістапада складзе: на першае дзіця — 1.978 рублёў (рост — 2,4 рубля), на другога і наступных — 2.769,3 рубля (рост — 3,36 рубля). У параўнанні з мінулым годам памер дапамогі павялічыўся на 223 і 312 рублёў адпаведна.

Таксама на 24 капейкі павялічыўся памер аднаразовай дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці. З 1 жніўня па 31 кастрычніка яно складала 197,57 рубля. На 12 капеек вырасла штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў.

Нязначна выраслі дапамогі на дзяцей-інвалідаў. Так, сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда з I і II ступенню страты здароўя да 18 яго гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да трох яго гадоў, будуць плаціць 197,81 рубля (плюс 24 капейкі); дзіця з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення яму трох гадоў — 237,37 рубля (плюс 29 капеек).

Дапамога на дзяцей да 18 гадоў, заражаных ВІЧ, з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня 2018 года складзе 138,47 рубля (плюс 17 капеек).

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады (акрамя дзіця-інваліда) з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам, павялічыцца на 12 капеек і складзе 98,91 рублёў; на дзіця-інваліда старэйшага за 3 гады — на 17 капеек (138,47 рубля).

Дапамогі па догляду дзіця да трох гадоў, якія залежаць ад сярэднямесячнай зарплаты работнікаў, не пералічваюцца. Памер гэтых дапамог будзе перагледжаны толькі з 1 лютага 2018 года.

Апошні раз памер дапамог пералічваўся 1 жніўня.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239