Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927724_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:50
01.11.2017 19:31 Эканоміка

Судан зацікаўлены ў пастаўках беларускай аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай і дарожна-будаўнічай тэхнікі

Мінск, 1 лістапада. Судан зацікаўлены ў пастаўках беларускай аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай тэхнікі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі, пра гэта заявілі члены суданскай дэлегацыі на чале з губернатарам штата Хартум Хусейнам Абдульрахімам Махамедам 1 лістапада ў Мінску на перамовах з міністрам энергетыкі Уладзімірам Патупчыкам, які з'яўляецца сустаршынёй з беларускага боку сумеснай беларуска-суданскай міжурадавай камісіі.

З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел кіраўнікі ДВА "Белпалівагаз", ДВА "Белэнерга", прадстаўнікі МЗС, канцэрна "Беллегпрам" і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Як адзначылі ў прэс-службе, у ходзе праведзеных перамоў бакі абмяняліся думкамі па шырокаму колу пытанняў двухбаковага парадку дня. Былі абмеркаваны сённяшні стан, перспектывы развіцця, а таксама магчымыя варыянты актывізацыі беларуска-суданскага супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, у іншых сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Перагаворы пацвердзілі цікавасць суданскага боку да ўсебаковага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, удзел беларускага боку ў рэалізацыі праектаў у сферы нафтахіміі і энергетыкі, падрыхтоўцы і навучанню суданскіх спецыялістаў у розных сферах.

Было адзначана, што "сёння Судан становіцца не проста адным з нашых перспектыўных партнёраў на афрыканскім кантыненце, але пазіцыянуецца ў якасці своеасаблівага плацдарма для прасоўвання Беларусі на афрыканскі рынак".

Таксама бакі абмеркавалі графік маючых адбыцца найбліжэйшым часам беларуска-суданскіх мерапрыемстваў і візітаў. Патупчык прапанаваў Хусейну Абдульрахіму Махамеду прыняць удзел у правядзенні ў студзені 2018 года ў Хартуме чацвёртага пасяджэння міжурадавай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве. Запрашэнне было з удзячнасцю прынята.

Са свайго боку, губернатар штата Хартум запрасіў прадпрыемствы сістэмы Міністэрства энергетыкі прыняць актыўны ўдзел у працы Хартумскай міжнароднай прамысловай выставы ў лютым 2018 года.

Візіт дэлегацыі штата Хартум на чале з губернатарам праходзіць з 30 кастрычніка па 4 лістапада ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў студзені 2017 года ў Судан афіцыйнай дэлегацыі Беларусі на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.

У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр прамысловасці і інвестыцый штата Хартум Абдэльрахім Абдульахі Ахмед, міністр планавання Хамід Гамаль Махмуд, міністр інфраструктуры і транспарту Хэйр Халід Махамед, прадстаўнікі МЗС Судана, пасольства Судана ў Расійскай Федэрацыі, супрацоўнікі апарата губернатара.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239