Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927726/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2018 10:57
01.11.2017 18:35 Грамадства

Згодна з новымі звесткамі, фігурантамі справы ў сувязі з гібеллю салдата ў Печах з'яўляюцца 15 вайскоўцаў

Мінск, 1 лістапада. Згодна са звесткамі на 1 лістапада, фігурантамі справы ў сувязі з гібеллю радавога Аляксандра Коржыча ў 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры Узброеных сіл Беларусі з'яўляюцца 15 вайскоўцаў, паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце.

Абвінавачанне выстаўленае 10 ваеннаслужачым — васьмі сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ пяцёра вайскоўцаў, у тым ліку афіцэр, які знаходзіцца пад абавязацельствам аб яўцы, — у статусе падазраваных. Суткі назад аб чацвярых з пяці падазраваных (акрамя афіцэра) гаворкі не ішло.

Дваццаціаднагадовага радавога Коржыча знайшлі ў пятлі са звязанымі нагамі і апранутай на галаву майкай 3 кастрычніка ў склепе медроты. 5 кастрычніка ў якасці першапачатковай версіі следства назвала суіцыд, але сваякі з гэтым не пагадзіліся і заявілі пра гвалтоўны характар смерці. У выніку Следчы камітэт распачаў справу на падставе ч. 3 арт. 443 КК (парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкія наступствы). Камітэт разглядае тры версіі здарэння: давядзенне да самагубства, забойства і самагубства.

Па справе Коржыча былі заключаныя пад варту 10 чалавек, распачатыя 13 крымінальных спраў (злоўжыванне ўладай, махлярства, нестатутныя адносіны), аб'яднаных у адной вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка адхіліў ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН