Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/01/927732_123456/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 02:16
01.11.2017 19:15 Грамадства

Па факце гібелі дзіцяці з-за абрушэння пліты ў Магілёве распачата крымінальная справа

Мінск, 1 лістапада. Па факце гібелі дзіцяці з-за абрушэння пліты ў Магілёве распачата крымінальная справа па артыкуле 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці), паведаміла ў "Фэйсбуку" афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле яе інфармацыі, дзеці-школьнікі 2007—2008 гадоў нараджэння гулялі ўтрох на будоўлі. "У выніку абвальвання пліты перакрыцця на недабудаваным аб'екце пацярпелі двое, адзін з якіх загінуў, другі шпіталізаваны ў цяжкім стане, трэці хлопчык пабег клікаць на дапамогу", — паведаміла Ганчарова падрабязнасці здарэння.

СК устанаўлівае ўладальніка аб'екта незавершанага будаўніцтва. З бацькамі пацярпелых працуе псіхолаг МНС.

Следча-аператыўная група зараз знаходзіцца на месцы трагедыі, тут жа і перасоўная крыміналістычная лабараторыя СК.

Як раней паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі, НЗ адбылося 1 лістапада каля 16 гадзін. "Упала пліта перакрыцця ў недабудаваным прыватным доме ў мікрараёне Спадарожнік. Выкліканыя ратавальнікі паднялі пліту і дасталі з-пад яе дзяцей 2007 і 2008 гадоў нараджэння", — сказаў прадстаўнік МНС.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239