Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/02/927811_445582/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:36
02.11.2017 13:28 Грамадства

У Магілёве затрыманы ўладальнік недабудаванага дома, на тэрыторыі якога загінуў 10-гадовы хлопчык

Мінск, 2 лістапада. Па справе аб гібелі 1 лістапада 10-гадовага хлопчыка пад плітой, што абрынулася на будоўлі ў Магілёве, затрыманы мясцовы жыхар 1975 года нараджэння, які ў 2008—2010 гадах на зямельным участку без дазволу стаў будаваць дом. Як паведамляе СК, справа распачатая паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Згодна з інфармацыяй следчых органаў, 1 лістапада ў 15.46 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Магілёўскага гарадскога аддзела па НС паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара аб тым, што на Загараднай шашы, 31, пад плітой ў доме, які будуецца, заціснутыя двое дзяцей. Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі групы цэнтра аператыўнага кіравання з дапамогай гідраўлічнага абсталявання дасталі двух дзяцей. Нягледзячы на правядзенне супрацоўнікамі хуткай дапамогі рэанімацыйных мерапрыемстваў, адзін хлопчык, 2007 года нараджэння, памёр. Другога 2008 года нараджэння, даставілі ў рэанімацыю Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, якая з выкарыстаннем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі УСК па Магілёўскай вобласці правяла ўважлівы агляд месца здарэння, дэталёвае абследаванне тэрыторыі і ўстанавіла карціну здарэння.

Высветлілася, што хлопчыкі прыйшлі ў госці да сябра, які жыве па суседстве з аб`ектам, які будуецца. Збіраючыся сыходзіць дадому, хлопцы прапанавалі свайму малодшаму прыяцелю пагуляць у закінутым недабудаваным доме, але той адмовіўся, растлумачыўшы, што бацькі забараняюць хадзіць туды, бо там небяспечна, дом у аварыйным стане, у ім няма даху. Сябры яго не паслухалі. Калі яны вылазілі з дому праз аконны праём, абрынулася пліта столевага перакрыцця. Убачыўшы гэта, васьмігадовы хлопчык паведаміў маці і суседу, якія выклікалі ратавальнікаў і міліцыю.

У межах крымінальнай справы прызначаныя шэраг экспертных даследаванняў, вывучаюцца прычыны і ўмовы, што спрыялі трагедыі, паводле вынікаў чаго будзе дадзеная прававая ацэнка дзеянням асоб, якія не забяспечылі належны кантроль за будаўніцтвам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239