Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/02/927815_201478/
Дата раздрукоўкі: 02.12.2020 00:25
02.11.2017 13:36 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют на таргах БВФБ

Мінск, 2 лістапада. 2 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0039 рубля (0,17%) і склаў 2,3027 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0014 рубля (0,07%) да 1,9774 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0071 рубля (0,21%) і склаў 3,4032 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Расійскі рубель стабільны на фоне карэкцыі цэн на нафту ў чаканні глабальных навінаў — нафтавыя каціроўкі вышэйшыя за 60 долараў за бараль Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 6,88 капейкі, склаўшы 58,0869 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239