Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/02/927853_558896/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 23:59
02.11.2017 16:22 Грамадства

Жарко: Больш за 55% адабраных у бацькоў дзяцей штогод вяртаюцца ў сем'і

Мінск, 2 лістапада. Больш за 55% дзяцей, адабраных у бацькоў згодна з рашэннем камісій па справах непаўналетніх, штогод вяртаюцца ў сем'і, паведаміў 2 лістапада намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце міністраў, перадае прэс-служба ўрада.

"Дынаміка пазбаўлення бацькоўскіх правоў захоўваецца на адным узроўні на працягу апошніх трох гадоў. Таксама штогод скарачаецца лік новых выяўленых у краіне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў", — адзначыў Жарко.

Ён нагадаў, што пытанні аховы правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх у Беларусі рэгулююцца дэкрэтам прэзідэнта № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях", кодэксамі аб шлюбе і сям'і, аб адукацыі, законам аб правах дзіцяці, а таксама іншымі заканадаўчымі актамі і прынятымі ў іх развіццё нарматыўнымі прававымі актамі.

Падчас пасяджэння віцэ-прэм'ер адзначыў, што "мэтанакіраваны міжведамасны падыход у арганізацыі прафілактычнай працы з непаўналетнімі дазволіў за дзевяць месяцаў гэтага года забяспечыць зніжэнне падлеткавай злачыннасці ў рэспубліцы на 12,5%".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ў апошнія гады непаўналетнія здзяйсняюць злачынствы, якія раней здзяйснялі толькі дарослыя: незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі, наркотыкаў, злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій. "Такая трывожная тэндэнцыя кажа пра недахопы і пралікі ў працы ўсіх суб'ектаў прафілактыкі", — заўважыў Жарко.

Віцэ-прэм'ер таксама падкрэсліў, што ролю каардынатара ў пытаннях прафілактыкі займаюць камісіі па справах непаўналетніх. І ад таго, як будзе арганізаваная праца спецыялістамі камісій, значна залежыць эфектыўнасць выніку.

На пасяджэнні адзначана, што асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на злачынныя паводзіны непаўналетніх, з'яўляюцца неспрыяльныя ўмовы ў сям'і, ужыванне алкаголю, наркотыкаў, недахопы ў арганізацыі вольнага часу, працоўнай занятасці, недастатковая эфектыўнасць выхаваўчай працы суб'ектаў прафілактыкі.

1 студзеня 2007 года ўвайшоў у сілу дэкрэт прэзідэнта "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях". Дакумент вызначае сістэму адабрання дзяцей у бацькоў, якія ўхіляюцца ад іх выхавання і ўтрымання. Дэкрэт устанаўлівае дадатковыя жорсткія меры, якія забяспечваюць магчымасць спагнання з бацькоў расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239