Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/02/927865_123456/
Дата раздрукоўкі: 01.12.2020 23:57
02.11.2017 18:19 Эканоміка

Паводле звестак мытнай статыстыкі, знешнегандлёвы абарот Беларусі за дзевяць месяцаў павялічыўся на 22,4%

Мінск, 2 лістапада. Паводле звестак мытнай статыстыкі, знешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь у студзені—верасні 2017 года павялічыўся на 22,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года і склаў 45,1 млрд долараў.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, тавараабарот з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў склаў 61% ад агульнага тавараабароту Беларусі. Экспарт у краіны СНД павялічыўся на 23,1% і склаў 12,8 млрд долараў, імпарт — на 23,7% і склаў 14,7 млрд долараў.

Тавараабарот з краінамі Еўрапейскага саюза ўзрос на 22,5%. Экспарт і імпарт у гэтыя краіны павялічыўся і склаў 5,5 млрд долараў і 4,8 млрд долараў адпаведна.

Асноўнымі партнёрамі Беларусі ў знешнім гандлі з'яўляюцца Расія, Украіна, Кітай, Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Турцыя, Італія, Казахстан.

Асноўныя экспартуемыя тавары — нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, малочныя прадукты (сыры і тварог, малако і вяршкі згушчаныя, сметанковае масла, малочныя пасты), грузавыя аўтамабілі, трактары. Вядучыя пазіцыі ў імпарце з іншых дзяржаў займаюць нафта, газы нафтавыя і нафтапрадукты.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239