Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2017/11/02/927903_123456/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 08:06
02.11.2017 21:15 Грамадства

Брэсцкай бальніцы перададзены дарагі медапарат, канфіскаваны мытнікамі на мяжы

Брэст, 2 лістапада. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы 2 лістапада перададзены дарагі медыцынскі апарат, канфіскаваны мытнікамі на беларуска-польскай мяжы.

Як паведамляе Брэсцкая мытня, у рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" супрацоўнікі мытні выявілі ў аўтамабілі "Aудзі", які рухаўся на ўезд у Беларусь пад кіраваннем брэстаўчаніна, незадэклараваны плазменны генератар Diacom Plazmotronic 3 коштам звыш 9 тыс. долараў ЗША.
 
Прыбор прызначаны для знішчэння шкоднасных мікраарганізмаў, патагеннай мікрафлоры і іншых фактараў, якія выклікаюць хранічныя і цяжкія захворванні.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў грамадзяніна вінаватым у недэклараванні (па ч. 1 арт. 14.5 КоАП) тавару, які перамяшчаўся праз мяжу, і аштрафаваў на сем базавых велічынь з канфіскацыяй тавару.

Міністэрствам аховы здароўя ва ўзаемадзеянні з упраўленнем па Брэсцкай вобласці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта было прынята рашэнне аб перадачы плазменнага генератара ў гэтую шматпрофільную лячэбную ўстанову Брэста.

Паводле інфармацыі мытні, у сваім выступленні першы намеснік начальніка Брэсцкай мытні Андрэй Кудаш адзначыў, што раней падобныя мерапрыемствы праходзілі толькі ва ўстановах культуры ў сувязі з перадачай у музеі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У сваю чаргу галоўны ўрач цэнтральнай гарадской бальніцы Сяргей Коўшык падкрэсліў, што атрыманы апарат дапаможа палепшыць якасць лячэння пацыентаў бальніцы.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН